Абласны фестываль-кірмаш «Берасцейскія сані – 2024»

​​​​​​​У Пінску прайшоў абласны фестываль-кірмаш «Берасцейскія сані – 2024», прымеркаваны да 85-годдзя заснавання Брэсцкай вобласці. Сярод ганаровых гасцей-старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Вітольдавіч Шулейка, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Уладзіміравіч Луцкі і іншыя запрошаныя.

Прыемна адзначыць, што ў вырабе сувеніра, прадстаўленага на фестывалі, прынялі ўдзел супрацоўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксей Віктаравіч Козыр і Уладзіслаў Юр'евіч Ліхота.

У цырымоніі адкрыцця фестывалю-кірмашу «Берасцейскія сані – 2024», прынялі ўдзел студэнты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Самай яркай падзеяй абласнога фестывалю стала карнавальнае шэсце стылізаваных аўтамашын і парад Дзядоў Марозаў і Снягурак.

Удзельнікамі «Вадохрышчанскага забегу» сталі студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта.

Адбылося адкрыццё кнігі рэкордаў фестывалю з падрыхтоўкай самай вялікай палескай кашы ў ёмістасці больш чым на 150 літраў. Першы запіс у Кнізе рэкордаў зрабіў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Вітольдавіч Шулейка.

Ён таксама абвясціў, што «Берасцейскія сані – 2025» будзе прымаць Кобрын.