25 студзеня ў рамках правядзення Тыдня беларускай навукі вучні старшых класаў ДУА “Сярэдняя школа № 6 г.Пінска” наведалі Палескі дзяржаўны ўніверсітэт.
Выкладчыкі кафедры фінансавага менеджменту Бухцік Марына Ігараўна, кандыдат эканамічных навук, дацэнт і Гержа Ганна Генадзеўна расказалі дзесяцікласнікам аб спецыяльнасцях факультэта эканомікі і фінансаў, і кафедры ў прыватнасці, аб навукова-даследчай рабоце студэнтаў, правялі для навучэнцаў гульню “Юны фінансіст” для развіцця іх фінансавых здольнасцяў.
Дзевяцікласнікі пазнаёміліся са спецыяльнасцямі кафедры маркетынгу і міжнароднага менеджменту. Намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце факультэта эканомікі і фінансаў Галяковіч Юлія Алегаўна і старэйшы выкладчык Дзям'янаў Сяргей Аляксандравіч пазнаёмілі навучэнцаў са спецыяльнасцямі “Менеджар”, “Маркетолаг”, “Эканаміст”.
У беларуска-кітайскім цэнтры міжкультурных камунікацый пабывалі навучэнцы 11 класа. Выкладчык кафедры маркетынгу і міжнароднага менеджменту Піскун Кацярына Васільеўна расказала старшакласнікам аб спецыяльнасці “Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый”, у рамках якой студэнты маюць магчымасць вывучаць кітайскую, англійскую, нямецкую і французскую мовы. Студэнты групы 21 ЛМК-2 Чарнавус Захар і Саладуха Маргарыта правялі для школьнікаў майстар-клас па кітайскай каліграфіі, расказалі навучэнцам пра кітайскую мову і асаблівасці напісання іерогліфаў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии