На базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта працягнуліся абмеркаваннi па тэме: «Дзяржаўная маладзёжная палітыка». У працэсе дыялогу ўдзельнікі дыскусіі абмяркоўвалі пытанні замацавання маладых спецыялістаў на працоўных месцах, разважалі аб падтрымцы маладых сем'яў. Сярод разгледжаных пытанняў цікавасць выклікалі тэмы другаснай занятасці дзяцей і моладзі, развіццё студэнцкага самакіравання і дзейнасць грамадскіх маладзёжных арганізацый, маладзёжнае блогерства.
У выніку дыскусіі ўнесена прапанова аб неабходнасці распрацоўкі новага нарматыўна-прававога акта, Кодэкса моладзі, у якім павінны знайсці адлюстраванне ўсе аспекты дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, а таксама заканадаўча замацаваць паняцце аб студэнцкім самакіраванні.
Сустрэчы ў падобным фармаце будуць працягнутыя.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии