5 лютага 2024 года на факультэце арганізацыі здаровага ладу жыцця адбылася абарона дысертацый магістрантамі спецыяльнасці «Фізічная культура і спорт» з Кітая.
Старшынёй ДЭК у 2024 зацверджаны дацэнт кафедры спартыўных дысцыплін Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, кандыдат педагагічных навук Мяцеліца Аляксандр Мікалаевіч.
Дзяржаўная экзаменацыйная камісія высока ацаніла падрыхтоўку магістрантаў і адзначыла навуковы ўзровень выпускных работ. Магістарскія работы прысвечаны тэорыі і тэхніцы персанальнай трэніроўкі для спрынтараў, удасканаленню кітайскай праграмы па плаванні, фізічнай падрыхтоўцы баскетбалістаў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии