12 лютага начальнік аддзела міжнародных сувязяў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Наталля Уладзіміраўна Аксенчык прыняла ўдзел у бізнес-форуме «Беларусь – Нігерыя».
Прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый правялі двухбаковыя перамовы з членамі нігерыйскай дэлегацыі. Нігерыя - краіна з найбуйнейшай эканомікай у Афрыцы і адным з самых хуткарослых рынкаў у свеце. Беларусь зацікаўлена ў развіцці адносін з Нігерыяй па розных напрамках. Актыўна развіваецца супрацоўніцтва ў галіне адукацыі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии