15 лютага ў Брэсце пачалося свята, якое аб'яднала моладзь з усёй краіны ў рамках рэспубліканскага свята “Брэст - маладзёжная сталіца Беларусі”. У гэтай грандыёзнай падзеі прымаюць удзел прарэктар па выхаваўчай рабоце Хмель Вольга Анатольеўна, член СМУ пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь Вараб'ёва Марыя Міхайлаўна і прадстаўнік валанцёрскага руху Арцёмчык Ксенія.
На тры дні ў горад з багатай гісторыяй з'ехаліся каля 400 маладых людзей з усёй Беларусі. Мерапрыемства, якое стартавала ў самым сэрцы горада, напоўнена духам творчасці, энергіі і патрыятызму. Маладыя людзі з розных куткоў краіны сабраліся тут, каб падзяліцца сваімі ідэямі, талентамі і досведам, а таксама ўмацаваць сяброўскія сувязі паміж рознымі ўніверсітэтамі.
У першы дзень свята прадстаўнікі ПалесДУ сталі ўдзельнікамі руху калоны з Дзяржаўным флагам Рэспублікі Беларусь да Вечнага агню ў МК “Брэсцкая крэпасць-герой” і ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак, а таксама экскурсійнай праграмы па тэрыторыі мемарыяльнага комплексу.
У наступныя дні наведалі прадпрыемствы горада Брэста, прынялі ўдзел у пасяджэннях у залежнасці ад катэгорыі, накіраваных на абмеркаванне пытанняў, звязаных з фарміраваннем грамадзянскасці, патрыятызму і маральнасці ў беларускай моладзі, а таксама ў працоўнай акцыі “Пабудуем Патрыятычны цэнтр разам!”.
Наведалі экспазіцыю “Брэст – маладзёжны” і ўдзельнічалі ва ўрачыстым адкрыцці рэспубліканскага свята “Брэст - маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь – 2024” з удзелам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Іванца Андрэя Іванавіча. Статус “Маладзёжная сталіца” прысуджаецца тэрмінам на адзін год, на працягу якога горад атрымлівае магчымасць прадэманстраваць сваю прыхільнасць сучаснай маладзёжнай культуры, лепшыя практыкі па развіццю сацыяльнай, эканамічнай, палітычнай актыўнасці моладзі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии