Міжнародны круглы стол “Мова - захавальнік культуры і традыцый народа”

​​​​​​​21 лютага студэнты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі анлайн-удзел у Міжнародным круглым стале «Мова – захавальнік культуры і традыцый народа» ў рамках Міжнароднага дня роднай мовы. Ініцыятарам правядзення выступіў Цэнтр міжнародных праграм і праектаў Паволжскага інстытута ўпраўлення імя П.А. Сталыпіна - філіяла РАНГіДС. Сярод удзельнікаў сустрэчы студэнты і выкладчыкі Паволжскага інстытута кіравання, Акадэміі дзяржкіравання пры Прэзідэнце Таджыкістана, Саратаўскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ім. В.І.Разумоўскага, прадстаўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Удзельнікі абмеркавалі традыцыі і тэндэнцыі рускай, татарскай, карэйскай і беларускай моў у сучасным свеце. Намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Сідская Вольга Уладзіміраўна, студэнты біятэхналагічнага факультэта Заяц Данііл і Грышкевіч Ганна, студэнты факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Лазюк Анастасія і Панкевіч Руслан, студэнты факультэта эканомікі і фінансаў Дабында Карына і Яцык Дзмітрый, студэнты інжынернага факультэта Сысоева Ксенія традыцыямі святкавання Раства, Каляд, Вадохрышча і Старога Новага года ў Рэспубліцы Беларусь.