![](/sites/default/files/styles/n/public/2024-02/%D0%BF%D0%B5%D1%80%D0%B2%D0%B0%D1%8F.jpg?itok=gYqx79Y_)
26 лютага рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунай Валерый Іванавіч і прарэктар Заранка Міхаіл Міхайлавіч сустрэліся з дэлегатамі Сусветнага фестывалю моладзі ад Брэсцкага рэгіёну, які адбудзецца ў г. Сочы з 1 па 7 сакавіка.
Наш універсітэт прадстаўляюць студэнты з актыўнай жыццёвай і грамадзянскай пазіцыяй, кожны яскрава і неардынарна праявіў сябе ў студэнцкім і прафесійным жыцці.
Валерый Іванавіч заклікаў студэнтаў быць актыўнымі, удзельнічаць у камандных праектах, праяўляць фантазію і творчы падыход, а па прыездзе падзяліцца сваімі ўражаннямі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии