Панэльная дыскусія: РАЗВІЦЦЁ КРЭДЫТНЫХ СТАСУНКАЎ

   Навукоўцы, супрацоўнікі мясцовых органаў улады і кіраўнікі ключавых прадпрыемстваў, якія прадстаўляюць г. Пінск, Драгічынскі, Іванаўскі, Лунінецкі, Столінскі і Пінскі раёны, у чытальнай зале бібліятэкі Палескага дзяржаўнага ўнівэрсітэта 3 лістапада абмяркоўвалі пытанні развіцця эканомікі Рэспублікі Беларусь, якія паступілі ад грамадзян у рамках агульнанацыянальнай дыскусіі . Развіццё крэдытных адносін, на думку экспертаў, варта ажыццяўляць на прынцыпах партнёрства банка і кліента, калі асноўнай мэтай банкаўскай дзейнасці будзе выступаць кааперацыя з кліентамі ў рэалізацыі эфектыўных праектаў і на гэтай аснове атрыманне прыбытку. Аб'яднанне намаганняў банка і кліента дазволіць забяспечыць эфектыўны менеджмент рызык, у тым ліку інавацыйных праектаў.
   Эксперты адзначылі неабходнасць зніжэння ўзроўню манапалізацыі банкаўскага сектара, а таксама большай празрыстасці і аператыўнасці працэсу прыняцця рашэння аб выдачы крэдытаў.
  Акрамя таго, атрымала падтрымку ініцыятыва па замацаванні на заканадаўчым узроўні інстытута банкруцтва фізічных асоб, а таксама пашырэння мерапрыемстваў па павышэнні ўзроўню фінансавай пісьменнасці насельніцтва.