У новым выданні сусветнага рэйтынгу рэпазітараў Webometrics "Transparent Ranking: Institutional Repositories by Google Scholar" (16-я рэдакцыя, сакавік 2024 года) Рэпазітар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта заняў 208 пазіцыю сярод інстытуцыйных рэпазітараў. У параўнанні са звесткамі 2022 г. рэпазітар ПалесДУ ўзняўся на 32 пазіцыі з 244, захаваўшы 9 месца сярод беларускіх электронных бібліятэк і інстытуцыйных рэпазітараў, якія ўвайшлі ў рэйтынг. Усяго ў сусветным рэйтынгу ранжыраваўся 4491 істытуцыянальны рэпазітар.
Рэйтынг рэпазітараў з'яўляецца складовай часткай рэйтынгу Webometrics і ўлічвае колькасць дакументаў, праіндэксаваных у Google Scholar. У яго аснове - паказчык колькасці дакументаў, размешчаных у інстытуцыйных рэпазітарах. Менавіта гэтыя крытэрыі дазваляюць ацэньваць узровень адкрытасці акадэмічных рэсурсаў і іх інтэграцыю ў сусветную інфармацыйную прастору.
Рэпазітар ПалесДУ створаны ў 2013 годзе і на сённяшні дзень у яго калекцыях размешчана больш за 28,3 тысячы розных дакументаў: манаграфій, падручнікаў і навучальных дапаможнікаў, артыкулаў з часопісаў, метадычных указанняў і метадычных дапаможнікаў, дысертацый, аўтарэфератаў дысертацый, матэрыялаў канферэнцый, створаных выкладчыкамі універсітэта. З іх 27,4 тыс. дакументаў індэксуецца Google Scholar.
З вынікамі рэйтынгу можна азнаёміцца на сайце Webometrics Ranking of World Repositories па спасылцы https://repositories.webometrics.info/en/institutional
- Войдите, чтобы оставлять комментарии