![](/sites/default/files/styles/n/public/2024-03/%D0%BD%D0%B0%D0%B4%D1%8F.jpg?itok=Q9P8W5Dm)
29 лютага супрацоўнікі ўніверсітэта прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы «Механізм рэалізацыі Праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва Беларусі на 2022-2025 гады», арганізатарам якой выступіла Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У рамках дыялогавай пляцоўкі ўдзельнікі і спікеры абмеркавалі шэраг пытанняў, сярод якіх выкарыстанне архіўных дакументаў Вялікай Айчыннай вайны як важны элемент патрыятычнага выхавання, актуальныя пытанні прафілактыкі і процідзеяння экстрэмізму ў маладзёжным асяроддзі, асноўныя формы работы Узброеных Сіл па патрыятычнаму выхаванню насельніцтва.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии