28 лютага каманды ПалесДУ «Палескія палітыкі» ў складзе Мемеха Максіма, студэнта інжынернага факультэта, Какадзей Юліі, студэнткі факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця, і «Палескія эканамісты» ў складзе Гарашчук Лізаветы і Раманюк Веранікі, студэнтак факультэта эканомікі і фінансаў, пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры эканомікі і бізнесу Горыш Ірыны Уладзіміраўны прынялі ўдзел у рэгіянальным этапе рэспубліканскага конкурсу «Усебеларуская Ліга дэбатаў» у г. Брэсце.
Суарганізатарамі гэтага конкурсу з'яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь», Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Конкурс праходзіў у тры туры.
1 тур - першы паўфінал. Заданне: ГП (гэты Урад, згодна з рэгламентам конкурсу) выступае за забарону фарміравання выбарчых участкаў за мяжой.
2 тур - другі паўфінал. Заданне: ГП лічыць, што жорсткія відэагульні павінны быць забаронены.
Фінал. Заданне: ГП лічыць, што трэба ўстанавіць сеткавы суверэнітэт у рамках Саюзнай дзяржавы.
Судзейскую калегію склалі кіраўнікі дэлегацый усіх УВА Брэсцкай вобласці.
У выніку ўпартай барацьбы каманда ПалесДУ «Палескія палітыкі» заняла першае месца сярод каманд усіх вышэйшых навучальных устаноў Брэсцкай вобласці. Другое месца дасталася камандзе «Ідэйныя тэхнары» ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт». Гэтыя каманды прадставяць Брэсцкую вобласць на рэспубліканскім этапе ў г. Мінску. З заключным словам да ўдзельнікаў звярнулася прарэктар па выхаваўчай рабоце БрДТУ Наталля Пятроўна Ялавая, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт дзякуе прымаючаму боку за высокі ўзровень арганізацыі конкурсу. Віншуем пераможцаў і жадаем поспехаў на рэспубліканскім туры конкурсу «Усебеларуская Ліга дэбатаў»!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии