Паважаныя выкладчыкі, аспіранты, магістранты і студэнты!
З 12 лістапада па 12 снежня 2020 г для ПалесДУ адкрыты тэставы доступ да электронных рэсурсаў электронна-бібліятэчнай сістэмы ZNANIUM.COM.
Каб атрымаць поўны доступ да сайта ЭБС неабходна спачатку зарэгістравацца на сайце - https://new.znanium.com/.
З гэтым лагінам і паролем вы атрымліваеце права карыстацца кантэнтам ЭБС Znanium.com за межамі універсітэта (з хатніх і мабільных прылад).
У ЭБС змяшчаецца больш за 50 000 дакументаў па розных тэматычных напрамках. Асновай фонду ЭБС Znanium.com з'яўляецца літаратура Групы кампаній «Інфра-М», якая на працягу 27 гадоў займаецца паспяховай выдавецкай дзейнасцю.
Структура ЭБС утрымлівае некалькі модуляў, якія ўтвараюць адзіную інфармацыйную адукацыйную сераду:
- асноўны модуль - ЭБС Znanium.com
- аналітычны модуль - Discovery Znanium
- даведачны модуль - Энцыклапедыя Znanium
- Войдите, чтобы оставлять комментарии