Дзень Канстытуцыі ў бібліятэцы ПалесДУ

Дзяржаўнае свята Дзень Канстытуцыі штогод адзначаецца ў Беларусі 15 сакавіка. У бягучым, 2024 годзе, спаўняецца 30 гадоў Асноўнаму Закону краіны. У рамках святкавання гэтай найважнейшай даты студэнты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта на працягу тыдня (з 11-па 15 сакавіка) наведвалі тэматычную выставу "Канстытуцыя - Асноўны Закон дзяржавы", аформленую ў чытальнай зале.

Бібліятэкары знаёмілі іх з гісторыяй узнікнення і развіцця канстытуцыйнага права ў нашай Рэспубліцы, са структурай Канстытуцыі, яе асноўнымі раздзеламі і артыкуламі, а таксама галоўнымі дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь. Такія сустрэчы накіраваны на выхаванне прававой культуры асобы, грамадзянскасці, прававой адказнасці моладзі, павагу да асноўнага закону краіны.