Вебінар "Рэцэнзаванне як асноўны этап публікацыйнага працэсу"

Паважаныя выкладчыкі!

21 сакавіка ў 11:00 кампанія "Пульс навукі" запрашае Вас на анлайн вэбінар "Рэцэнзаванне як асноўны этап публікацыйнага працэсу".

​​​​​​​Запрошаны спікер: Вадзім Гурэеў, кандыдат педагагічных навук, загадчык інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Інстытута нафтагазавай геалогіі і геафізікі СА РАН, дацэнт Новасібірскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Удзел у вэбінары бясплатны. Рэгістрацыя: https://pruffme.com/landing/u3943347/pulsescience210324

На вэбінары будзе разгледжана роля рэцэнзавання як асноўнага інструмента ацэнкі якасці навуковых рукапісаў і іх адпаведнасці публікацыйным стандартам; апісаны розныя тыпы рэцэнзавання; паказаны перавагі для даследчыкаў пры падрыхтоўцы рэцэнзій; прадэманстраваны сістэмы ўліку працы рэцэнзентаў; закрануты этычныя пытанні пры ўзаемадзеянні рэдактараў - рэцэнзентаў - аўтараў. Асобна будуць агучаны агульныя рэкамендацыі аўтарам пры падрыхтоўцы адказаў на рэцэнзіі.