Дзень Канстытуцыі адзначылі ў ПалесДУ

​​​​​​​15 сакавіка ў рамках Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у сценах Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта студэнцкай радай універсітэта была арганізавана інтэлектуальная гутарка са студэнтамі 1-2 курсаў факультэтаў.

Студэнтам расказалі аб асноўным законе нашай краіны - Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, гісторыі стварэння Асноўнага закона краіны. Напрыканцы размовы студэнты прайшлі міні-віктарыну, а самыя актыўныя ў якасці прызоў атрымалі сімвалічныя падарункі.