Містэр і Міс студэнцтва – 2024

​​​​​​​14 сакавіка завяршыўся ўніверсітэцкі конкурс таленту, інтэлекту і прыгажосці "Міс і Містэр студэнцтва - 2024".

Конкурс з'яўляецца абноўленым фарматам рэспубліканскага конкурсу прыгажосці і таленту "Каралева Студэнцтва Беларусі" і конкурсу мужнасці і артыстычнага майстэрства "Містэр універсітэт". У гэтым годзе ў конкурсе прынялі ўдзел 12 таленавітых дзяўчат і хлопцаў, якія прайшлі праз некалькі этапаў конкурсу.

Ацэньвала канкурсантаў кампетэнтнае журы:

Старшыня журы - Сакратар Першаснай арганізацыі з правамі раённага камітэта ГА "БРСМ" - Гаспадарык Артур Аляксандравіч.

Старшыня Пінскай гарадской арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў - Кузняцова Ірына Аляксандраўна.

Начальнік выхаваўчага аддзела па рабоце з моладдзю - Яровіч Аксана Мікалаеўна.

Арганізатар конкурсу "Міс і Містэр студэнцтва - 2024", Старшыня Першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў, "Міс студэнцтва-2023" - Уладычык Марта Уладзіміраўна.

Старшыня студэнцкай рады ПалесДУ – Краўчук Алеся.

Містэр студэнцтва 2023 – Крэдзікаў Ілля.

Прадстаўнік крамы ШКАFF - Крывулец Алёна Мікалаеўна.

Арганізатар конкурсу Міс і Містэр студэнцтва 2024, харэограф-пастаноўшчык - Саладуха Маргарыта.

Арганізатар конкурсу Міс і Містэр студэнцтва 2024, відэаграф, кантэнт-мэйкер - Чарнавус Захар.

Візажыст, стыліст, заснавальнік б'юці-студыі «Дарына» – Ірына Дароніна.

Прадстаўнік вясельнага буціка «Архідэя» - Чарнігава Віялета.

Фатограф – Канановіч Антон.

Прадстаўнік фотастудыі "Баркод" – Ахметава Віялета.

Прадстаўнік сушы-бара «Тры кіты» - Семяненка Ульяна.

Камандзір маладзёжнага атрада аховы правапарадку - Скрэбэль Аляксандр

Журы па заслугах ацаніла творчыя і інтэлектуальныя здольнасці, артыстычнае майстэрства ўдзельнікаў.

Містэр і Міс Універсітэт сталі Пракаповіч Ігар і Трыбуш Вікторыя!

Астатнія намінацыі размеркаваліся наступным чынам:

МІСТЭР СТУДЭНСТВА ONLINE – Шабацько Максім;

МІС СТУДЭНЦТВА ONLINE – Трыбуш Вікторыя;

МІСТЭР СТЫЛЬ - Млынец Кірыл;

МІСТЭР ІМПРАВІЗАЦЫЯ – Верэніч Якаў;

МІСТЭР ТВОРЧАСЦЬ – Шаміч Ілля;

МІСТЭР АРЫГІНАЛЬНАСЦЬ – Крукоўскі Мікіта;

МІСТЭР ХАРЫЗМА – Пракаповіч Ігар;

ДРУГІ ВІЦЭ-МІСТЭР СТУДЭНСТВА – Крукоўскі Мікіта;

ПЕРШЫ ВІЦЭ-МІСТЭР СТУДЭНСТВА – Шабацько Максім;

МІС ГРАЦЫЯ - Каханюк Вікторыя;

МІС СТЫЛЬ – Дабында Карына;

МІС ВЫТАНЧАНАСЦЬ – Шпакевіч Дыяна;

МІС ЗАЧАРАВАННЕ – Лемяшэўская Варвара;

МІС ДАСКАНАЛАСЦЬ – Аўдзеенка Ангеліна;

ДРУГАЯ ВІЦЭ-МІС СТУДЭНСТВА – Каханюк Вікторыя;

ПЕРШАЯ ВІЦЭ-МІС СТУДЭНСТВА – Аўдзеенка Ангеліна.

Удзельнікі падарылі журы і гледачам мора пазітыўнага настрою і шчырых усмешак. Усе канкурсанты атрымалі прызы ад першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў, БРСМ і партнёраў конкурсу: крамы шкаFF, кавярні "Bosfor", кавярні "Варка", сушы-бара "Тры кіты", вясельнага салона "Архідэя", студыі "Баркод", фатографа Канановіча Антона . Асобная падзяка стылістам: Ірыне Даронінай, Батвінка Наталлі, Юліі Сасноўскай, Кацярыне Куляшовай, Дар'і Бахолдзінай.