Дзень адчыненых дзвярэй факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця 16 сакавіка 2024 года выйшаў на міжнародны ўзровень. Нашай спецыяльнасцю «Фізічная рэабілітацыя і эргатэрапія» зацікавіліся абітурыенты з Расіі, да нас прыехала сям'я Кудрашовых са Смаленска.
Дэкан факультэта Марыніч Т.У. і намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Карагвіч Н.У. пазнаёмілі абітурыентаў і іх бацькоў са спецыялізаванымі аўдыторыямі і спарткомплексам, наведалі інтэрнат і расказалі пра асаблівасці ўступнай кампаніі 2024 года.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии