23 сакавіка ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбыўся Адзіны дзень адчыненых дзвярэй. З прывітальным словам выступіў рэктар універсітэта Дунай Валерый Іванавіч.
Падчас мерапрыемства адбылася прэзентацыя 31 арганізацыі, якія з'яўляюцца заказчыкамі кадраў. Для абітурыентаў былі праведзены квэсты, майстар-класы, дзелавыя гульні. Адказны сакратар прыёмнай камісіі ПалесДУ Прыгодзіч Ірына Аляксандраўна і дэканы факультэтаў адказалі на ўсе пытанні, якія тычацца ўмоў, ільгот і асаблівасцей уступнай кампаніі гэтага года. Больш за 550 абітурыентаў наведалі Адзіны дзень адчыненых дзвярэй, падчас якога пазнаёміліся з аб'ектамі ўніверсітэта, наведалі галіновыя лабараторыі, вучэбныя карпусы, інтэрнаты і спартыўныя аб'екты ўніверсітэта.
У ходзе Адзінага дня адчыненых дзвярэй адбылося падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве УА "Палескі дзяржаўны ўніверсітэт" і ДУА "Ліцэй Івацэвіцкага раёна".
Адзіны дзень адчыненых дзвярэй стаў выдатнай дыялогавай платформай, якая аб'яднала ўніверсітэт, арганізацыі, установы адукацыі і абітурыентаў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии