Па рашэнні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый 11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, які ўстаноўлены ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні ў лагеры смерці Бухенвальд. Менавіта ў гэты дзень у 1945 годзе вязні Бухенвальда ўзнялі ўзброенае паўстанне, у выніку якога захапілі лагер і ўтрымлівалі яго да прыходу саюзных войскаў. У красавіку 1945 года былі вызваленыя таксама вязні Заксенхаўзена, Дахау і Равенсбрука. Асвенцым, Майданэк, Трэблінка, Бухенвальд і шмат іншых месцаў на карце Еўропы былі пераўтвораны ў гады Другой сусветнай вайны ў жорны смерці, прылады масавага фізічнага знішчэння людзей, лабараторыі для правядзення медыцынскіх і іншых эксперыментаў.
Не меншай жорсткасцю адрозніваліся канцэнтрацыйныя лагеры, створаныя фашыстамі на тэрыторыі Беларусі, якіх налічвалася больш за 260. Найбольш буйныя з іх знаходзіліся ў Мінску - у раёне Нямігі і Трасцянцы, а таксама ў Азарычах, Гомелі, Полацку і Бабруйску. У іх былі знішчаны больш за 1,4 млн. чалавек.
Да гэтай даты ў чытальнай зале бібліятэкі навучальнага корпуса №1 арганізавана кніжна-часопісная выстаўка-прагляд “Пра гэта забываць нельга”.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии