З 25 сакавіка стартаваў тыдзень факультэта эканомікі і фінансаў, прысвечаны Дню нараджэння факультэта эканомікі і фінансаў. Адкрыла тыдзень урачыстая лінейка, на якой была перададзена ўлада студэнтам, пасля чаго студэнты падарылі яркі флэшмоб.
Увесь дзень студэнты маглі паспрабаваць сябе ў ролі выкладчыкаў. Напрыканцы дня ўсе жадаючыя маглі прыняць удзел у квэсты, які пракраўся ў кожны куток нашага ўніверсітэта, ператварыўся ў хвалюючую і захапляльную прыгоду, пакінуўшы незабыўныя ўспаміны ў сэрцах тых, хто прыняў у ім удзел. У аўторак і сераду студэнтаў чакалі вясёлыя перапынкі (караоке, віктарыны, галаваломкі, настольныя гульні, рэбусы, музычныя конкурсы і шмат іншага). У канцы дня адбылася спартландыя. Спартыўнае мерапрыемства згуртавала студэнтаў, зарадзіла энергіяй і пазітывам.
У завяршэнні святочнага тыдня студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў факультэта чакаў святочны канцэрт, у якім прынялі ўдзел выкладчыкі і студэнты. Канцэрт адкрылі яркім дэфіле спецыяльнасцей і выкладчыкаў, пасля чаго выкладчыцкі склад сумесна са студэнтамі станцавалі флэшмоб. Таксама варта адзначыць, што вядучымі свята былі не толькі студэнткі нашага факультэта, але і выкладчыкі: Ярашэвіч Леанід Аляксандравіч, старшы выкладчык кафедры эканомікі і бізнесу, Дзям'янаў Сяргей Аляксандравіч, старшы выкладчык кафедры маркетынгу і міжнароднага менеджменту.
Хочацца падкрэсліць, што ў ходзе мерапрыемства трансляваўся відэаролік, які адлюстроўваў гісторыю развіцця і станаўлення факультэта. На свяце былі выкананы творчыя нумары студэнтаў, калектываў універсітэта, выкладчыкаў.
Коласаў Георгій Віктаравіч, дацэнт кафедры маркетынгу і міжнароднага менеджменту, к.э. н., дацэнт у якасці падарунка споўніў песню, якая ажывіла залу. Каржаневіч Юлія Вячаславаўна, старшы выкладчык кафедры маркетынгу і міжнароднага менеджменту споўніла песню ўласнага сачынення, прысвечаную Дню нараджэння ФЭіФ. Па традыцыі кожны дзень нараджэння заканчваецца тортам, Дзень нараджэння факультэта эканомікі і фінансаў не выключэнне! Пад гімн ФЭіФ, аўтарам якога з'яўляецца студэнт першага курса групы 23 БА-1 Зяневіч Уладзімір, быў вынесены трох'ярусны торт.
Увесь тыдзень згуртаваў вялікую сям'ю пад назвай “Факультэт эканомікі і фінансаў!”.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии