Курмільцаў Канстанцін вярнуўся з перамогай у трох дысцыплінах фіналу гульняў “Адрэналін. Вышэйшая ліга”

​​​​​​​7 красавіка 2024 года ў горадзе Мінску адбыўся фінал гульняў «Адрэналін. Вышэйшая ліга». Студэнт 1 курса факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Курмільцаў Канстанцін удзельнічаў у трох дысцыплінах і атрымаў перамогу.

Строгі ўздым на біцэпс - прысвоены нарматыў майстра спорту міжнароднага класа, 1 месца, 2 месца ў абсалютнай катэгорыі, устанавіў рэкорд Рэспублікі Беларусь у сваёй катэгорыі.

Экстрэмальны ўздым на біцэпс - прысвоены нарматыў майстра спорту міжнароднага класа, 1 месца, устанавіў рэкорд Рэспублікі Беларусь у сваёй катэгорыі.

Шматпаўторны ўздым на біцэпс - прысвоены кандыдат майстра спорту, 1 месца.