![](/sites/default/files/styles/n/public/2024-04/12.jpg?itok=7fLydfL9)
З 8 па 14 красавіка старшы выкладчык кафедры фізічнай культуры і спорту Наталля Вітальеўна Карогвіч і асістэнт кафедры фізічнай культуры і спорту Ірына Міхайлаўна Беспразваных праходзілі стажыроўку ў г. Каломна Расійскай Федэрацыі ў Дзяржаўнай адукацыйнай установе вышэйшай адукацыі Маскоўскай вобласці "Дзяржаўны сацыяльна-гуманітарны ўніверсітэт".
Удзельнікі стажыроўкі вывучылі матэрыяльна-тэхнічную базу факультэта фізічнай культуры і спорту і арганізацыю правядзення вытворчых практык. Наведалі лекцыі, практычныя заняткі і лабараторыю фізкультурна-педагагічнага майстэрства і функцыянальнай дыягностыкі. Прынялі ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі "Здаровы лад жыцця - твая галоўная перамога".
Па выніках стажыроўкі Наталлі Вітальеўне Карогвіч і Ірыне Міхайлаўне Беспразваных былі ўручаны сертыфікаты.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии