IX Міжнародны фестываль валанцёрскіх каманд "Наш выбар - здаровы лад жыцця!"

​​​​​​​18 красавіка ў Палескім дзяржаўным універсітэце стартаваў IX Міжнародны фестываль валанцёрскіх каманд " Наш выбар - здаровы лад жыцця!", які сабраў 36 валанцёрскіх каманд з Беларусі і Расіі. На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця фестывалю ўдзельнікаў віталі рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунай Валерый Іванавіч, начальнік Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра Захараўская Вікторыя Алегаўна, кіраўнік валанцёрскага цэнтра Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Яровіч Аксана Мікалаеўна.

Фестываль працягнецца тры дні, на працягу якіх валанцёраў чакаюць разнастайныя інтэрактыўныя пляцоўкі, секцыі па напрамках і трэнінгі.