19 красавіка 2024 года адбылася традыцыйная для Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта XVIII Міжнародная маладзёжная навукова-практычная канферэнцыя «Навуковы патэнцыял моладзі – будучыня Беларусі».
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся прарэктар па навуковай рабоце ПалесДУ, доктар тэхнічных навук, дацэнт Штэпа Уладзімір Мікалаевіч.
Праца канферэнцыі пачалася з пленарнага паседжання. Кіравала мерапрыемствам начальнік навукова-інавацыйнага аддзела ПалесДУ, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Рыбалка Юлія Аляксандраўна. З дакладамі на пленарным пасяджэнні выступілі: Галяковіч Юлія Алегаўна – аспірант факультэта эканомікі і фінансаў. Тэма даклада: "Развіццё жаночага прадпрымальніцтва ў Беларусі: стварэнне спрыяльнага асяроддзя для росту"; Вішнявец Ангеліна Андрэеўна - магістрант біятэхналагічнага факультэта. Тэма даклада: «Параўнальны аналіз кефірных прадуктаў пры выкарыстанні Тыбецкага малочнага грыба (Zoogloea) на базе ОЛ "Інавацыйныя тэхналогіі ў АПК"; Матвеюк Андрэй Сяргеевіч – асістэнт кафедры фізічнай культуры і спорту факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця. Тэма даклада: «Прафілактыка перанапружання ў юных хакеістаў»; Ліхота Уладзіслаў Юр'евіч – аспірант інжынернага факультэта. «Параўнальны хімічны аналіз кармавой мукі з лічынкі чорнай ільвінкі (Hermetia illucens)».
Гаспадарык Артур Аляксандравіч - сакратар ПА з правамі РК ГА "БРСМ" УА "ПалесДУ" уручыў сертыфікаты фіналістам рэспубліканскага маладзёжнага праекта "100 ідэй для Беларусі" камандзе студэнтаў біятэхналагічнага факультэта: Лазіцкай Ганне, Карпік Дзмітрыю і факультэта эканомікі і фінансаў Гайдук Марыі праектам «ЛавандаВіта»; інжынернага факультэта Герман Дыяне, Мартынчук Ангеліне і Ласоцкая Дар'і з праектам "Траскай яблыкі".
Пасля пленарнага пасяджэння канферэнцыі працягнулася працай секцый па навуковых напрамках.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии