Канцэрт Акадэмічнага хору Ніжагародскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта ў ПалесДУ

​​​​​​​21 красавіка адбыўся канцэрт Акадэмічнага хору Ніжагародскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта ім. Н.А. Дабралюбава ў Палескім дзяржаўным універсітэце. Пад кіраўніцтвам Максіма Іванова Акадэмічны хор НДЛУ ім. Н.А. Дабралюбава выступіў з унікальнай праграмай, у рамках якой прагучалі музычныя кампазіцыі розных народаў.

З вялікім захапленнем студэнты падзякавалі за выдатнае выступленне.

Для Акадэмічнага хору НДЛУ ім. Н.А. Дабралюбава прарэктар па выхаваўчай рабоце Хмель Вольга Анатольеўна правяла экскурсію ў музеі ПалесДУ і расказала гісторыю стварэння ВНУ.