Стажыроўка ў Каракалпакскім дзяржаўным універсітэце імя Бердаха

​​​​​​​Асістэнт кафедры інфармацыйных тэхналогій і інтэлектуальных сістэм Петрусевіч Таццяна Васільеўна з 11 па 17 красавіка 2024 года праходзіла стажыроўку ў «Каракалпакском дзяржаўным універсітэце імя Бердаха» на кафедры алгарытмізацыі і тэхналогіі праграмавання. Кіраўнік стажыроўкі-загадчык кафедры алгарытмізацыі і тэхналогіі праграмавання Утэмуратаў Рустам Базарбаевіч.

Таццяна Васільеўна азнаёмілася з вучэбнай, навуковай і выхаваўчай работай на кафедры, наведала навуковую бібліятэку ўніверсітэта, а таксама азнаёмілася з культурнымі традыцыямі Рэспублікі Каракалпакстан.

Па выніках стажыроўкі Петрусевіч Таццяне Васільеўне быў уручаны сертыфікат.

Выказваем падзяку кіраўніцтву Каракалпакскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Бердаха ў асобе рэктара Рэймава Ахмеда Мамбеткарымавіча, а таксама асобную падзяку загадчыку кафедры алгарытмізацыі і тэхналогіі праграмавання Утэмуратаву Рустаму Базарбаевічу і ўсяму складу кафедры алгарытмізацыі і тэхналогіі праграмавання за прадстаўленую магчымасць праходжання стажыроўкі і цёплы прыём.