20 красавіка ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбыўся рэспубліканскі суботнік. У акцыі прынялі ўдзел прарэктар па выхаваўчай рабоце Хмель Вольга Анатольеўна, прарэктар Новік Андрэй Канстанцінавіч, выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты ВНУ. Удзельнікамі суботніка быў праведзены пабел дрэў, выкананы работы па ўборцы і добраўпарадкаванні тэрыторыі ўніверсітэта.
Парадак таксама быў наведзены на працоўных месцах і на ўсіх аб'ектах універсітэта.
Па шматгадовай традыцыі ў гэты дзень прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, органаў улады, моладзь і ўсе астатнія неабыякавыя беларусы прымаюць удзел у вясновым навядзенні парадку.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии