ПалесДУ наведала дэлегацыя г. Сян'ян правінцыі Хубэй Кітайскай Народнай Рэспублікі

​​​​​​​24 красавіка ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбылася сустрэча прадстаўнікоў ВНУ з дэлегацыяй г. Сян'ян правінцыі Хубэй Кітайскай Народнай Рэспублікі. З боку ўніверсітэта прысутнічалі прарэктар па вучэбнай рабоце Залатарова Вольга Аляксандраўна, прарэктар па выхаваўчай рабоце Хмель Вольга Анатольеўна, прарэктар Заранка Міхаіл Міхайлавіч.

Дэлегацыя г. Сян'ян правінцыі Хубэй Кітайскай Народнай Рэспублікі наведала беларуска-кітайскі цэнтр міжкультурных камунікацый.

У рамках візіту была арганізавана прэзентацыя адукацыйнага і навуковага патэнцыялу Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта для кітайскага боку.

Па заканчэнні сустрэчы дэлегацыя з Кітайскай Народнай Рэспублікі пакінула запіс у кнізе ганаровых гасцей.

У рамках сустрэчы прадстаўнікі беларускага і кітайскага боку абмяняліся кантактамі для далейшага супрацоўніцтва.