Першае пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу ў якасці канстытуцыйнага органа ўпершыню адбылося 24 красавіка. Сярод тых, хто запрошаны ў Палац Рэспублікі на галоўны палітычны Форум - Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Іванец Андрэй Іванавіч, кіраўнікі ВНУ, у ліку якіх - рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунай Валерый Іванавіч.
У Палескім дзяржаўным універсітэце ў анлайн-рэжыме быў арганізаваны грамадскі прагляд анлайн-трансляцыі самай яркай палітычнай падзеі ў краіне, на якой прысутнічалі студэнты, выкладчыкі, супрацоўнікі ўніверсітэта.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии