3 ліпеня 2024 года наша краіна адзначыць памятную дату – 80-гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У рамках праекта "Адкрыты кінаархіў" калектывам Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў створаны дакументальныя фільмы, падрыхтаваныя па матэрыялах аўдыёвізуальных дакументаў, якія доўгі час заставаліся недаступнымі.
2 мая 2024 года архівісты Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Пінску Лычык Я.С. і Лук'янчук А.У. расказалі пра гісторыю стварэння дакументальнага фільма "Вызваленне".
Фільм аднаўляе храналогію вызвалення тэрыторыі нашай краіны, пачынаючы з 26 лістапада 1943 года, калі войскі Чырвонай Арміі ўвайшлі ў горад Гомель. Архіўныя кадры дэманструюць кадры вызвалення абласных цэнтраў краіны.
Усе гэтыя кадры можна ўбачыць дзякуючы гераізму аператараў франтавых кінагруп. Яны захавалі горкую праўду адступленняў, арганізацыю першых партызанскіх атрадаў, баі і радасць тых, хто першым ступіў на вызваленую зямлю.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии