225-годдзе з дня нараджэння А.С. Пушкіна

Паважаныя студэнты, ліцэісты, выкладчыкі, супрацоўнікі ўніверсітэта!

Бібліятэка Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае прыняць удзел у анлайн-выставе творчых прац «Я карціны малюю вершамі». Да ўдзелу прымаюцца малюнкі, прысвечаныя творчасці А.С. Пушкіна, выкананыя ў тэхніцы каліграмы. Слова «каліграма» прыдумаў больш за 100 гадоў таму французскі паэт Гіём Апалінэр. Так ён называў свае графічныя вершы, тэкст якіх запісваў у выглядзе малюнкаў.

Прымаюцца працы з любым узроўнем малявання! Маладыя змогуць натхніцца прыкладам іншых, а ўжо малюючыя - адтачыць навыкі.Усе працы ўдзельнікаў будуць апублікаваны на нашым сайце.

Чакаем вашыя малюнкі (вуч. корпус №3 каб.3221) да 6 чэрвеня!