4 снежня 2020 года ў навукова-тэхналагічным парку ТАА «Тэхнапарк Палессе» адбылася рабочая нарада з удзелам намесніка старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Гарадзецкага Д.М., рэктара ўніверсітэта Шабека К.К., прарэктара па навуковай рабоце Кручынскага М.Г., дэкана біятэхналагічнага факультэта Чэшчэвіка В.Т. па абмеркаванні перспектыў выкарыстання біяцыдаў прадпрыемствамі рэгіёна.
Дырэктар навукова-тэхналагічнага парка ТАА «Тэхнапарк Палессе» Козыр А.В. азнаёміў удзельнікаў нарады з ходам распрацоўкі тэхналогій на аснове біяцыдаў, якія вядуцца ў інжынірынгавым цэнтры ПалесДУ ў кааперацыі з вучонымі Інстытута тонкіх хімічных тэхналогій імя М.В. Ламаносава (Расійская Федэрацыя).
Распрацаваныя тэхналогіі прайшлі паспяховую апрабацыю на ААТ «Белсолад» і ААТ «Пінскі мясакамбінат».
Аляксей Віктаравіч адзначыў, што ў распрацоўцы тэхналогій і іх апрабацыі актыўны ўдзел прынялі студэнты біятэхналагічнага і інжынернага факультэтаў, факультэта эканомікі і фінансаў ПалесДУ. Вытворчасць біяцыдаў плануецца стварыць у рамках Інавацыйна-прамысловага кластара ў галіне біятэхналогій і зялёнай эканомікі, тэхналагічнай платформай якога выступае Палескі дзяржаўны ўніверсітэт.
Біяцыд (ад стар.-грэч. Βίος «жыццё» + лац. Caedo «забіваць») - мікраарганізмы, прызначаныя для барацьбы са шкоднымі (у тым ліку хваробатворнымі) арганізмамі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии