225-гадоў з дня нараджэння А.С. Пушкіна

6 чэрвеня 2024 года - 225-гадоў з дня нараджэння вялікага рускага паэта і пісьменніка Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. У сувязі з гэтай датай бібліятэка Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прапануе ўвазе чытачоў кніжную выставу “Старонкі пушкінскіх твораў”. На ёй прадстаўлены любімыя ўсімі пакаленнямі вершы і казкі паэта, мастацкія творы, а таксама інфармацыйныя дапаможнікі аб жыцці і творчасці пісьменніка.

Пушкін суправаджае нас усё жыццё. Ён уваходзіць у нашу свядомасць з самага дзяцінства, зачароўваючы душу дзіцяці цудоўнай казкай, з яе сінім лукамор'ем, марскімі волатамі, таямнічай залатой рыбкай, гарэзным і хітрым працаўніком Балдой. Затым, вучачыся ў школе, назаўжды запамінаем гісторыю Пугачоўскага бунту не па падручніках гісторыі, а са старонак «Капітанскай дачкі», з заміраннем сэрца чытаем ліст Таццяны. А ўжо колькі фраз з твораў Аляксандра Сяргеевіча стала "крылатымі", і ў патрэбны момант самі зрываюцца з вуснаў. Творы Пушкіна, створаныя амаль дзвесце гадоў таму, не страцілі да гэтага часу ні сваёй мастацкай каштоўнасці, ні чытацкай цікавасці.

Будзем рады бачыць Вас на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (к.3221)!