7 снежня 2020 г. прайшоў выніковы агляд праектаў, заяўленых на ўдзел у конкурсе інавацыйных праектаў маладых распрацоўшчыкаў ПІНСК ІНВЕСТ ЎІКЭНД-15! У рамках заключнага агляду бізнес-распрацовак студэнтамі розных груп і спецыяльнасцяў былі прадстаўлены праекты, асноўная доля якіх распрацавана сумесна некалькімі факультэтамі і закранае розныя сферы дзейнасці: даследаванні ў галіне банкаўскай дзейнасці, біятэхналогій, экалогіі, адукацыі.
У рамках агляду праектаў былі прадстаўлены праекты, якія маюць эканамічную і сацыяльную значнасць. Па выніках агляду 9 праектаў прайшлі папярэдні адбор і будуць прадстаўлены 11 снежня 2020 года на ПІНСК ІНВЕСТ ЎІКЭНД-15:
Віртуальны адукацыйны цэнтр;
Дадатак «Meetplace»;
Праект «Трыхадэрмікі»;
Біялагічны прэпарат для мікарызаыі саджанцаў буякоў;
Азанатар павышанай прадукцыйнасці;
Віртуальная крэдытная карта «Cybersport»;
Праект «Сонца +";
Праект «Навагоднія цацкі» (каманда Enactus, г. Адэса, Украіна);
Праект рэстарана высокай паназіяцкай кухні "SubZero» (г. Растоў-на-Доне, Расійская Федэрацыя).
Нагадваем, што сачыць за інфармацыяй аб правядзенні нашых мерапрыемстваў можна на сайце ўніверсітэта альбо на старонцы «Стартап-школа ПалесДУ».
Будзем рады бачыць Вас! Удасканальвайцеся разам з намі!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии