Дзень вызвалення Пінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - асаблівая дата для жыхароў горада. Роўна 80 гадоў таму быў пакладзены канец трохгадовай гітлераўскай акупацыі, якая прынесла смерць і пакуты на пінскую зямлю. 14 ліпеня 1944 г. з лютымі баямі і вялікімі чалавечымі стратамі падчас наступальнай аперацыі «Баграціён» быў вызвалены, а затым адроджаны з руін і попелу горад над Пінай. Гэта дата, навечна ўпісаная ў гісторыю Пінска, для кожнага жыхара нашага горада - дзень памяці тых, хто коштам уласнага жыцця падарыў нам свабоду і мірнае жыццё.
Данінай павагі да подзвігу і мужнасці воінаў-вызваліцеляў у мінулай вайне і раскрыццю гераічных старонак гісторыі Пінска прасякнута кніжна-ілюстрацыйная выстава “14 ліпеня – Дзень вызвалення горада Пінска”, аформленая ў чытальнай зале (вуч. корпус № 3, вул. Пушкіна, 4).
- Войдите, чтобы оставлять комментарии