Кніжныя выставы да Дня ведаў

Паважаныя выкладчыкі, студэнты і ліцэісты!
Віншуем вас з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года. Жадаем вам прафесійных поспехаў і невычэрпнай энергіі, выдатных адзнак, мэтанакіраванасці і жадання ў спазнанні новага!
Няхай новы навучальны год прынясе ўсім радасць ад праведзенай работы і поспехаў у дасягненні пастаўленых мэт.
Для вас на абанеменце вучэбнай літаратуры (вучэбны корпус 3, аўд. 3214) і ў чытальнай зале (вучэбны корпус 1, вул. Кірава, 24) аформлены кніжныя выставы “Прыйшла студэнцтва пара”, “#Да вучобы гатовы!”.

Упэўненыя, што вы станеце пастаяннымі чытачамі нашай бібліятэкі і гэта супрацоўніцтва будзе гарантаваць поспехі і выдатныя вынікі ў вучобе!