30 верасня - Міжнародны дзень перакладчыка

Цяпер веданне замежнай мовы мае вялікае значэнне. Неабходнасць перакладу таго ці іншага тэксту на англійскую ці любую іншую мову ўзнікае практычна штодня. Яна можа быць звязана з рознымі прычынамі: простыя зносіны з сябрам з іншай краіны, дзелавая перапіска, навуковая публікацыя, турыстычная паездка, вучоба, перамовы ці афармленне дакументаў і інш.
Пераклад - вельмі складаны від дзейнасці, а перакладчыкі - адны з самых цярплівых і ўседлівых людзей, бо ім даводзіцца ўнікаць у любы, нават самы нецікавы матэрыял, і слова за словам ствараць ідэнтычны тэкст на мове перакладу, пры гэтым зразумелы для чытання. Прапануем вам найлепшыя кнігі па тэорыі і практыцы перакладу з фонду нашай бібліятэкі.

5 кніг аб перакладзе