Навуковы дзеяч Рэспублікі Беларусь, доктар біялагічных навук, прафесар Віталь Мікалаевіч Нікандраў з першых дзён сваёй дзейнасці заявіў аб сабе як таленавіты даследчык, які ўмее спалучаць тэарэтычныя даследаванні з практыкай.
Перу В.М. Нікандрава належаць унікальныя дадзеныя аб ролі шэрагу амінакіслотных рэшткаў ў структурна-функцыянальнай спецыфіцы стрэптакіназы.
Кола яго навуковых інтарэсаў – біяхімія пратэялізу, структурна-функцыянальныя ўласцівасці рэгулятарных бялкоў, біяхімія патагенных мікраарганізмаў, медыцынская біятэхналогія, нейрабіялогія.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии