Са словамі прывітання выступіў рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Валерый Іванавіч Дунай. Старшыня Пінскай гарадской Рады дэпутатаў, старшыня Пінскай гарадской суполкі Беларускай партыі «Белая Русь» Куніцкі Сяргей Віктаравіч пажадаў студэнтам поспехаў у наступным навучальным годзе. Падзяку за шматгадовае супрацоўніцтва ў банкаўскай сферы выказаў начальнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення нумар 100 ААТ "ААБ Беларусбанк" Мяша Уладзімір Рыгоравіч.
Права падняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена студэнтцы першага курса, стыпендыятцы спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, вучаніцы года Мінскай вобласці-2023 Ганне Міхнавец і пераможцу міжнароднага Злёту юных эколагаў Расіі і Беларусі і трэцяга этапаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Гісторыя" ў 2023/2024 навучальным годзе, навучэнцу ліцэя Міхаілу Яленскаму.
З прывітальным словам выступілі старшыня студэнцкага самакіравання ўніверсітэта Алеся Краўчук, сакратар першаснай арганізацыі ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» з правамі раённага камітэта ПалесДУ Уладзіслаў Ліхота, старшыня прафсаюзнага камітэта студэнтаў універсітэта Марта Уладычык, а таксама першакурснікі – прадстаўнікі ўсіх чатырох факультэтаў, якія прынеслі .
Першакурснікі сталі паўнапраўнымі членамі ПалесДУ, рэктар уручыў ім сімвалічны студэнцкі білет.
У Дзень ведаў універсітэцкай традыцыяй стала ўскладанне кветак да Брацкай магілы Мемарыяльнага комплексу вызваліцелям у гарадскім парку культуры і адпачынку.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии