12 верасня ў Мінску пад эгідай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся прадпрымальніцкі форум "SPACE DAY-2024", у якім прынялі ўдзел студэнты факультэта эканомікі і фінансаў (Гарахавік Ксенія, Краўчук Андрэй, Паўлюкавец Ганна), біятэхналагічнага факультэта (Заяц Данііл, Малая Яна, Данец Мікіта) і інжынернага факультэта (Лук'янчык Антон і Куўшынаў Кірыл). Мерапрыемства арганізавана для тых, хто хоча развіць інавацыйны патэнцыял, павысіць прадпрымальніцкую актыўнасць, практычна рэалізаваць свае інавацыйныя праекты.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии