17 верасня, у Дзень народнага адзінства, студэнты і супрацоўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў. З віншаваннямі і пажаданнямі міру, дабра, шчасця і дабрабыту, поспехаў у вучобе і працы на карысць нашай роднай Беларусі да выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў звярнуліся салісткі народнай студыі эстраднай песні "Гукі часу". Яркія творчыя нумары падарылі Паліна Дзям'янавіч, Аліна Свароб, Яна Шэлест і Арына Бранько.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии