Галоўная падзея рыбагаспадарчай галіны краін СНД – Міжнародны рыбапрамысловы форум і Выстава рыбнай індустрыі, морапрадуктаў і тэхналогій – прайшла ў Санкт-Пецярбургу з 17 па 19 верасня 2024 г.
У гэтым годзе ўдзел у рабоце форуму і выстаўкі прынялі звыш 9500 прадстаўнікоў бізнесу і афіцыйных дэлегацый з Расіі і больш як 25 замежных краін, сярод якіх Індыя, КНР (Кітай), Саўдаўская Аравія і інш.
Абмяркоўвалася шырокае кола пытанняў, якія датычацца як умацавання гандлёвых адносін, так і арганізацыі новых праектаў у галіне сумеснага тэхналагічнага развіцця аквакультуры.
Палескі дзяржаўны ўніверсітэт на форуме прадставіў старшы выкладчык кафедры аквакультуры і дызайну экасерады Козыр Аляксей Віктаравіч. Непасрэдны ўдзел Аляксея Віктаравіча ў рабоце круглага стала міжнароднага навукова-адукацыйнага форуму "Міжнароднае супрацоўніцтва для рэалізацыі адукацыйных і даследчых праектаў у рыбнай галіне" даў магчымасць прадставіць універсітэт у рэалізацыі міжнародных адукацыйных і навуковых праектаў, а таксама ўстанавіць кантакты з профільнымі ВНУ Расійскай Федэрацыі і вызначыць шляхі далейшага супрацоўніцтва.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии