30 верасня 2024 года ў Вялікай канферэнц-зале НАН Беларусі адбылася цырымонія ўзнагароджання праектаў, прадстаўленых маладымі вучонымі на выставе-конкурсе "100 інавацый маладых вучоных". 7 верасня 2024 года ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі ў рамках мерапрыемства "Фестываль навукі – 2024" маладыя вучоныя УА "Палескі дзяржаўны універсітэт" прадставілі два праекты: "АльгаВега", аўтары праекта – Старшыня Савета маладых вучоных ПалесДУ, дацэнт кафедры біятэхналогіі к.б.н., дацэнт Вараб'ёва Марыя Міхайлаўна і студэнтка 5 курса Германюк Вікторыя; "АльгаМагія", кіраўнік праекта – дацэнт кафедры біятэхналогіі к.с./г.н., дацэнт Дзмітровіч Наталля Паўлаўна і студэнт 5 курса Ломач Ангеліна.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии