2 кастрычніка 2024 года ў Шматфункцыянальным цэнтры Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу маладых журналістаў "Прэс-код". Начальнік аддзела па сувязях з грамадскасцю Мацука Вольга Васільеўна і студэнтка Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Верасовіч Надзея далучыліся да маштабнага мерапрыемства і абаранілі творчыя праекты.
Дыпломам I ступені ўзнагароджана Надзея Верасовіч з відэасюжэтам «Танеж – сястра Хатыні. Горкая памяць вайны…” у намінацыі “Лепшая аператарская работа”.
Конкурс "Прэс-код" - унікальная магчымасць для маладых журналістаў паказаць свае таленты, пагутарыць з прафесіяналамі і пераняць вопыт у калег.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии