Міжнародная навуковая канферэнцыя "Пінскія чытанні", прымеркаваная да 927-годдзя заснавання горада Пінска, праходзіць сёння, 3 кастрычніка 2024 года, у Палескім дзяржаўным універсітэце.
Удзельнікаў канферэнцыі павіталі: рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунай Валерый Іванавіч, старшыня Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта Рэбкавец Валерый Васільевіч, рэктар ФДБОУ ВА "Адыгейскі дзяржаўны ўніверсітэт" Мамый Даўд Казбековіч, дэкан факультэта прамысловых тэхналогій, электраэнергетыкі і транспарту Пензенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Кірэеў Сяргей Юр'евіч, намеснік прарэктара па навуковай рабоце, лічбавізацыі і міжнародных сувязях Курскага дзяржаўнага ўніверсітэта Вараб'ёў Максім Васільевіч.
У рамках канферэнцыі адбылося падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве з ФДБОУ ВА «Адыгейскі дзяржаўны ўніверсітэт».
Пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця адбылося пленарнае пасяджэнне. З дакладамі выступілі: рэктар ПалесДУ, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Дунай В.І. (тэма даклада - "Перспектывы ўзаемадзеяння адукацыйных устаноў Беларусі і Расіі. Вопыт ПалесДУ"); рэктар ФДБОУ ВА "Адыгейскі дзяржаўны ўніверсітэт", кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Мамій Д.К. (тэма даклада - «Адыгейскі дзяржаўны ўніверсітэт: праекты для супрацоўніцтва»); дырэктар Інстытута біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Кузняцоў А.Я. (тэма даклада – «Вірус-асацыіраваныя пухлінныя працэсы»); дырэктар ТАА «Тэхнапарк Палессе» Козыр А.У. (тэма – «Сучасныя спосабы ўкаранення навуковых распрацовак»).
- Войдите, чтобы оставлять комментарии