2 лістапада 2024 года Палескі дзяржаўны ўніверсітэт расчыніў свае дзверы перад абітурыентамі. Для абітурыентаў працавала кансультацыйная лабараторыя "Твой прафесійны выбар", дзе можна было прайсці прафэставанне.
На адкрыцці з прывітальным словам да абітурыентаў звярнуўся прарэктар па вучэбнай працы Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Бучанкаў Ігар Эдуардавіч: “Вельмі прыемна бачыць, што такую вялікую колькасць маладых, крэатыўных людзей разглядае Палескі дзяржаўны ўніверсітэт у якасці ВНУ для сваёй далейшай адукацыі. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт — самы малады ВНУ Рэспублікі Беларусь.
Адказны сакратар прыёмнай камісіі Глінская Наталля Анатольеўна расказала аб умовах і парадку прыёму абітурыентаў ва ўстанову вышэйшай адукацыі "Палескі дзяржаўны універсітэт" у 2025 годзе, адзначыла магчымасць паступлення абітурыентаў на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі і растлумачыла, хто можа паступіць у ПалесДУ без уступных іспытаў.
Дэканаты факультэтаў прадставілі абітурыентам спецыяльнасці кафедраў. Для абітурыентаў былі арганізаваны і праведзены квэсты, майстар-класы і дзелавыя гульні, азнаямленчыя экскурсіі па галіновых лабараторыях, вучэбных карпусах, інтэрнатах і спартыўным комплексе ўніверсітэта.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии