8-9 лістапада ў Пінску прайшла рэспубліканская грамадска-культурная акцыя "Марафон адзінства", якая ўключала шэраг мерапрыемстваў - "Нясумная НЕлекцыя", выставы, у ліку якіх "Вызваленне Беларусі. Верасень 1943—1944 гг.”, сабраная з фондаў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай айчыннай вайны, “Кнігі ў дар Прэзідэнту”, экспазіцыя Беларускага тэлеграфнага агенцтва “Беларусь. Узлёт», адкрыццё арт-аб'екта са слоганам «Будучыня Беларусі ў тваіх руках», гарадскі квэст «Гэта маё роднае».
Кіраўніцтва ўніверсітэта, прафесарска-выкладчыцкі склад, супрацоўнікі і студэнты прынялі ўдзел у канцэртным шоу "Час выбраў нас" у рамках "Марафона адзінства", які прайшоў на лядовай арэне ПалесДУ.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии