14 лістапада 2024 года адбылося адкрыццё Міжнароднага форуму па абмене вопытам валанцёрскага руху краін СНД "Навучанне. Пераемнасць. Развіццё. Разам мы можам больш!", які аб'яднаў лідэраў валанцёрскіх рухаў, экспертаў і прадстаўнікоў маладзёжных арганізацый. Сярод удзельнікаў мерапрыемства кіраўнік валанцёрскага цэнтра ПалесДУ, начальнік аддзела па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Яровіч Аксана Мікалаеўна, актыўныя ўдзельніцы валанцёрскай дзейнасці ўніверсітэта Арцёмчык Ксенія і Адзярыха Фаіна.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии