Юбілей вучонага

Аляксандр Уладзіміравіч Кіевіч - вядомая асоба ў сферы фінансаў як у Беларусі, так і Расіі. Ён наш зямляк, ураджэнец Лунінецкага раёна, доўгі час жыў і працаваў у Расіі ў Санкт-Пецярбургу. Скончыў Ленінградскі фінансава-эканамічны інстытут ім. Н.А. Вазнясенскага, абараніў кандыдацкую і доктарскую дысертацыі па спецыяльнасцях «Фінансы, грашовае абарачэнне і крэдыт» і «Сусветная эканоміка». За перыяд навуковай дзейнасці Аляксандр Уладзіміравіч падрыхтаваў двух кандыдатаў навук па спецыяльнасці: 08.00.10 - Фінансы, грашовае абарачэнне і крэдыт. Прыняў удзел (у сааўтарстве) у выданні 5 падручнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі і навукі РФ. Аўтар больш за 230 навуковых публікацый, з якіх 8 манаграфій, больш за 50 публікацый у часопісах ВАК, 7 навучальных дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ, 7 электронных ВМК. Сфера навуковых інтарэсаў - сусветная эканоміка, сусветны фінансавы рынак, рынак каштоўных папер, фінансы і крэдыт, міжнародныя валютна-крэдытныя адносіны.

Да юбілею вучонага ў чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус № 3, аўд. 3332) экспануецца кніжная выстава яго навуковых прац “Шлях у навуку”. Жадаем юбіляру моцнага здароўя, добрага настрою, поспехаў у педагагічнай і навуковай дзейнасці.

Віртуальная выстава:

АЛЯКСАНДР УЛАДЗІМІРАВІЧ КІЕВІЧ